Ніва № 06 (3065), 8 лютага 2015 г.

Спеласць нацыі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Лёсы беларусаў і ўкраінцаў за апошнія стагоддзі былі заўсёды моцна пераплецены і вельмі падобныя. Нездарма ва ўсіх жыхароў Беларусі, што маюць у галаве хоць драбінку рацыянальнага мыслення, такую насцярогу, занепакоенасць і нават страх выклікае расійская агрэсія і захопніцкая палітыка ў дачыненні да зямель паўднёвай краіны-суседкі. Вайна сапраўды грукаецца ў нашы дзверы, яна на парозе, і гэта публічна прызнаў у сваім сямігадзінным выступе перад прэсай начальнік беларускай дзяржавы. Але зараз не пра гэта. Зараз пра параўнанне развіцця Беларусі і Украіны за апошнія 30 гадоў. У 1985 г. рэспублікі Савецкага Саюза з надыходам гарбачоўскай перабудовы атрымалі лавіну праўдзівай інфармацыі і фактычнае права на адраджэння свайго нацыянальнага. З непасрэдным удзелам кіраўнікоў Украіны і Беларусі ў самым канцы 1991 г. быў аформлены лагічны канец існаванню савецкай імперыі зла. Далейшае дэмакратычнае развіццё Беларусі доўжылася вельмі непрацягла — усяго два з паловай гады — і скончылася адразу пасля першых прэзідэнцкіх выбараў у ліпені 1994 года. А ў 1996 г. быў ужо канчаткова аформлены антыканстытуцыйны пераварот з самым чынным удзелам крамлёўскіх палітыкаў і спецслужбаў. Украіна ж мела дэмакратычны шлях і выбар ажно да 2010 г. і змяніла аж чатырох прэзідэнтаў! Калі сапраўды браць за пункт адліку 1991 год — гэта 19 гадоў сапраўднай незалежнасці. Параўнайце 2,5 гады і 19! Дык вось, што хачу сказаць. Праблема ўкраінскай дзяржавы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF