Ніва № 06 (3065), 8 лютага 2015 г.

Упаўнаважаны з Сямятыч

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Інтэрв’ю з Мікалаем Мантурам, новым упаўнаважаным па нацыянальных і этнічных меншасцях падляшскага ваяводы Анджэя Мэйера (ГП), былым сямятыцкім старостам.

Мацей Халадоўскі: — Як Вы ставіцеся да Вашай няўдачы на выбарах у ваяводскі падляшскі сеймік? Гэта параза?

Мікалай Мантур: — Я не прымаю гэтага як правал. Я дасягнуў трэцяга месца ў спісе Грамадзянскай платформы. На жаль, Платформа ў найбуйнейшай акрузе ў нашым ваяводстве, з якой я стартаваў (№ 4, так званай меншаснай — М. Х.), атрымала два мандаты. Такім чынам, я першым апынуўся пад рыскай.

— Ці не здзівіла Вас прапанова ваяводы наконт уступлення на пасаду ўпаўнаважанага па меншасцях?

— Праўда, гэта было нечаканасцю, таму што да гэтага часу я функцыянаваў, перш за ўсё, у сферы мясцовага самакіравання, выконваючы ролю старосты, а раней намесніка старосты. Мабыць, тая тэматыка, за якую адказвае ўпаўнаважаны па меншасцях, не была аж такой блізкай мне, але з за дзейнасці да гэтага часу ў асяроддзі нацыянальных меншасцей у паўднёва-ўсходняй частцы ваяводства, іх праблемы мне не чужыя. Мяркуючы, што будзе добрая воля супрацоўніцтва з боку асацыяцый, арганізацый меншасцей і маёй прыхільнасці, якую дэкларую, і дэкларацыі з боку ваяводы, які ў сваёй першай прамове пасля свайго прызначэння міністрам адміністрацыі і лічбавізацыі сказаў, што ён хацеў бы, такім чынам, бліжэй чым да гэтага часу працаваць з меншаснымі асяроддзямі, — гэта будзе новае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF