Ніва № 05 (3064), 1 лютага 2015 г.

Украіна ў цяні вайны (18)

Ганна КАНДРАЦЮК

Падляшша прывітала хмарай ментальнага дэбілізму — А вы з кім трымаеце, па якім вы баку? — запатрабаваў адказу Марэк, — вы за Украінай, ці за Расіяй?

У яго голасе прагучала агрэсіўная нота прэтэнцыёзнасці.

— Дрэннае пытанне! — адказалі мы як найболей лагодна, быццам бы ластаўкі.

Марэк нічога не разумеў і ад здзіўлення прыадкрыў рот, а пасля спытаў:

— А чаму?

— А таму, што мы не спартсмены і не балельшчыкі!

Марэк не разумеў, што ў людзей могуць быць свае меркаванні, сумненні, назіранні ці проста асабістае меркаванне. Для яго была істотная адна праўда: ці ты наш — ці не наш?

Ды калі ў цябе іншы погляд, значыць, ты вораг... Расіі.

* * *

Тое, што прамаскоўская прапаганда трапляла ў праваслаўных палякаў Беласточчыны як нож у масла, мы ведалі даўным-даўно яшчэ да паездкі ва Украіну. Але тут, паміж Сарнакамі і Сямятычамі, з вуснаў маладых „гуманістаў”, падобныя гутаркі здаваліся чыстым няшчасцем. Ды трэба было нам наткнуцца на гэтых Марка і Арка, каб больш насцярожана глянуць на цывілізацыйную адсталасць Падляшша. Наш народ, калі параўнаць грамадскую свядомасць украінцаў, выглядаў быццам першабытныя, загубленыя ў пушчы і часе плямёны.

Такімі, менавіта загубленымі дзеткамі ў часе і прасторы падаліся нам маладыя „магістры” ад Сямятыч: Арэк і Марэк. Хоць трэба сказаць адно: у іх былі добрыя сэрцы, яны злітаваліся ды падабралі нас з дарогі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF