Ніва № 05 (3064), 1 лютага 2015 г.

Бародаўка

Марыя САШКА

„Тройцай” іх тут называлі: Ромчыка, Мікалашу і Ванюшу, гэткіх нашых „сялянскіх братоў”, хоць яны ў братах зоўсім не хадзілі. І сёння яны сядзелі ў сваім „сэймі”, на лавачцы, прад Мікалашавай хатай, і зранку зноў свае языкі-балясы мачылі. Ванюша зацягваў сваю штодзённую арыю, дамагаўся станоўчага выбару: „Pytała się pani starego doktora, czy dobrze jest z rana, czy lepiej z wieczora?”. Мікалаша — інакш „капітан” — ён калісь служыў на Балтыцы — тожа хацеў ведаць: „Czy zwyczajny podchorąży może być przyczyną ciąży?”. Ромчык, найслаўнейшая з іх філасофская душа, выкладаў — каторы ўжо раз! — сваю дысертацыю пра... зубы і ... чалавечую старасць, хаця яму да яе было яшчэ далёка. Заяўляў ён, што Pan Bóg — ён так і гаварыў — абсалютна няўдала і беспланава стварыў канец чалавечага лёсу, дзе ўсім усё ные і баліць „да чорцікаў”; ад малога да вялікага ж на зямлі страшэннае пекла — зубы, клыкі-падлюгі, што да шаленства і яго, Ромчыка-мучаніка, часта даводзяць! Гэткае найгоршае з Божых дзеяў!.. А можна ж было, Пану Богаві, якуюсь плятыну, алмаз ці золата са смарагдам у людскую гэту зяпу ўставіць, а то звычайных касцей Ён туды напхаў, якія тут жа і парахнеюць, гніюць!.. Ну, калі ўжо, чамусьці інакш і нельга было, то — перш за ўсё справу пачаць следавала на свеце ад усіх ц-ё-ш-ч-а-ў, але даючы ім толькі па два зубы! Каб яны менш голасна і ядавіта ляскаталі аб іх языкамі-барабанамі, і як найцішэй імі, як сячкарнямі, круцілі!.. Так, толькі два клыкі! (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF