Ніва № 05 (3064), 1 лютага 2015 г.

Лес расце

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Яшчэ ноч, яшчэ няма шостай. Невялікі аўтобус з трыма пасажырамі ў салоне нясе ў лагодную снежную ноч шоргат колаў аб замярзаючы снег і святло фараў, якое, наперамен з фарамі іншых машын, рассвятляе паласу шашы. Мо з космасу гэтая паласа бачыцца як нейкая светлая жыла, па якой перамяшчаюцца светлавыя снапы, быццам рыбы ў рацэ, быццам электроны ці біты ў правадніках. Pantha rhei...

Пагранпераход у Баброўніках не спіць, адкрыты некалькі ларкоў, бо ж і перад граніцай стаіць невялічкая чарга грузавікоў, якіх экіпажы могуць яшчэ нечага патрабаваць перад адпраўкай у замежны курс. Аўтобус, які двойку маіх ананімных мне спадарожнікаў пакінуў у Гарадку, калясіць да апошняга прыпынку, які аддалены ад перахода і набліжаны да вясковай вуліцы. У Коматаўцы машына не едзе, хаця ў інтэрнэтным раскладзе язды мела туды ехаць.

У Баброўніках цішыня, адно нейкі сабака адазваўся здалёк. А больш не чуваць — каб хаця нейкая кароўка адазвалася, ці авечка, ці конь, ці певень... Дарога ў Коматаўцы прыкрыта снегам, адно толькі след адной машыны працер яе з раніцы, мабыць гэта патруль пагранічнікаў праехаўся. І ад Баброўнік нейкі час быў сабачы след, які далей знік. Сабакі, якія лічацца найбліжэйшымі чалавечымі даверанымі, таксама патруліруюць свае тэрыторыі. У Коматаўцах тое ж самае — бліжэй вёскі сабачы след. І цішыня. З аднаго коміна падняўся дым.

Дарога з Баброўнік у Коматаўцы, так як і кожны іншы прыродны ці антрапагенны твор, мае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF