Ніва № 05 (3064), 1 лютага 2015 г.

Вобраз нацыянальнага героя

Уршуля ШУБЗДА

У гісторыі кожнай краіны ёсць асобы, якія пакінулі па сабе значны след. Сярод шматлікіх выдатных постацей на беларускай нацыянальнай глебе, безумоўна, вылучаецца адна, імя якой — Кастусь Каліноўскі. Ён упісаў яскравую старонку ў гісторыю вызваленчага руху і культуру беларускага народа, пакінуў неўміручую публіцыстычную, паэтычную і дакументальную спадчыну. Яго імя назаўсёды засталося ў гісторыі Беларусі сімвалам незалежнасці і барацьбы. Да вобразу кіраўніка студзеньскага паўстання 1863 года неаднойчы звярталіся ў сваёй творчасці пісьменнікі. Сёння можна гаварыць пра вялікую анталогію празаічных, вершаваных, драматургічных твораў, прысвечаных Каліноўскаму.

Кожнае пакаленне беларусаў нанава адкрывае высакародны вобраз свайго нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага. Ён першы абгрунтаваў праграму барацьбы за палітычнае і духоўнае вызваленне беларускага народа і спрабаваў рэалізаваць свае ідэі стварэння дэмакратычнага ладу (у Беларусі і на Літве). Паўстанне ён разглядаў не як самамэту, а толькі як адзіна магчымы і таму непазбежны ў тагачасных умовах сродак дасягнення свабоды і незалежнасці Беларусі.

Паўстанне 1863 года было адным з цэнтральных звенняў палітычнага і духоўнага адраджэння беларускага народа: без яго, відавочна, не адбылося б паскоранае развіццё нацыянальнай культуры ў пачатку XX стагоддзя. Зразумела, той важны перыяд у гісторыі Беларусі, як ужо падкрэслена, не мог не адгукнуцца ў літаратуры. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF