Ніва № 05 (3064), 1 лютага 2015 г.

Белагорская цывілізацыя

Іаанна ЧАБАН

Водгук на прапанову спаткання прыходзіць э-мейлам на чыстай беларускай мове. Піша мне Гжэгаж Чарвінскі — літаратуразнаўца, доктар гуманітарных навук, працаўнік Універсітэта ў Беластоку.

Гутарым за кубкам пахучай, надта смачнай мелісы з прысядзібнага агародчыка і надзвычай араматнай, дзіка растучай вербаўкі — па-сібірску званай Іван-чаем.

Гданьшчанка Малгажата Сыльвэстшак і сувальчанін Гжэгаж Чарвінскі аб’ехалі кусок Польшчы і свету ў пошуках свайго кутка. Яна думала пра Бяшчады, гарбатыя Мазуры, ён — пра польска-беларускае памежжа. Сваё шчасце знайшлі ў ціхіх падкрынскіх Белагорцах. Захапіліся тутэйшай прыродай і шматкультурнасцю.

— Гэтыя, у нейкім сэнсе закансерваваныя вёскі ствараюць якасныя ўмовы для існавання, — матывуе свой выбар Гжэгаж. — Культурны маналіт мяне не цікавіць. Затое лёгка магу ўпісацца ў адкрытую для абсалютна ўсіх шматкультурнасць. Культурны круг усходняй славяншчыны для мяне асабліва блізкі і прывабны. Праўда, Белагорцы гэта не Расія ці Беларусь, але тут таксама ёсць нешта ўсходняе.

Маладое сужонства ўжо чацвёрты год смакуе жыццё за старой кухоннай плітой. Крыху падношаная, але яшчэ працуе. Дзень у дзень корміць і забяспечвае цёплай вадой сваіх новых гаспадароў. Зімой добра пры ёй пагрэцца, творча папрацаваць, пакуль на прысунутых ложках, а ў будучыні, калі знойдуцца грошы, на прыстойнай ляжайцы. Пліце неабходныя дровы. Іх трэба набыць, прывезці, парубаць, недзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF