Ніва № 05 (3064), 1 лютага 2015 г.

Шматлюдна славілі Хрыстовае Нараджэнне

Аляксей МАРОЗ

«Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай» — маштабнае музычнае мерапрыемства, якое ладзіцца ў Гайнаўцы яшчэ з дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя. Спачатку дзеткі і моладзь Гайнаўшчыны славілі Хрыстовае Нараджэнне ў Гайнаўскім белліцэі, дзе суарганізатарамі калядавання былі гайнаўскі гурток БГКТ і Гайнаўскі дом культуры. Пасля мерапрыемства сталі ладзіць у ГДК. Ужо больш дзесяці гадоў арганізуюць іх Дэканальны інстытут праваслаўнай культуры з Гайнаўкі, Гайнаўскі дом культуры, Аб’яднанне «Любіцелі царкоўнай музыкі» з Гайнаўкі і іншыя прыхільнікі калядавання. Яго ідэя — ангажаваць дашкольнікаў і вучняў у развучванне калядак, з якімі пасля выступаюць яны на сцэне. Да дзетак і моладзі далучаліся прыхадскія хары, мясцовыя вакальныя калектывы. Пастаянна павышаўся мастацкі ўзровень выконваных калядак. Калі ў ГДК пачалі прыязджаць каляднікі з Рэспублікі Беларусь, а раз нават даехалі калядоўшчыкі з Украіны, мерапрыемства пераўтварылася ў міжнародны агляд. Сёлета «Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай» таксама былі мнагалюднымі і праходзілі ў Гайнаўскім доме культуры ажно на працягу чатырох дзён, з 14, па 17 студзеня. Перад публікай выступілі 29 выканаўцаў, разам каля 570 чалавек. Калядоўшчыкаў на сцэну ўводзіла Снягурачка. Усе выканаўцы, дзякуючы шчодрым спонсарам, атрымалі ад Дзеда Мароза падарункі, а пераможцы — узнагароды ў час гала-канцэрта.

— Падчас сустрэч з праваслаўнай калядкай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF