Ніва № 05 (3064), 1 лютага 2015 г.

За межамі мейнстрыму

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

«Прагулка па пракладзенай дарожцы. Аб сустрэчах беластачан з культурай» — пад такім загалоўкам толькі што выйшла вельмі цікавая кніга даследаванняў пяці сацыёлагаў з няўрадавага фонду Лабараторыя даследаванняў і сацыяльных дзеянняў «SocLab». Змяшчае яна прэзентацыю вынікаў даследавання культурных прапаноў і ўдзельніцтва ў культуры на тэрыторыі падляшскай сталіцы. Аўтары спрабавалі адказаць з якой культурай найбольш ахвотна кантактуюцца беластачане, якія спадзяванні маюць яны ў дачыненні да культурных прапаноў горада, або, як на чаканні жыхароў рэагуюць установы культуры і іншыя арганізацыі, якія ўтвараюць гэтую прапанову. Прафесар Універсітэта ў Беластоку Ян Паляшук у рэцэнзіі на публікацыю напісаў: «З прадстаўленых у кнізе вынікаў даследаванняў узнікае вельмі цікавая і інтрыгуючая карціна сустрэч беластачан з культурай. Цікавая яна таму, што Беласток з’яўляецца спецыфічным горадам, таму што была перарвана яго гістарычная пераемнасць, якая ў іншых гарадах выяўляецца ў бесперапыннасці архітэктуры, перадачы традыцый, узнаўленні сацыяльнай структуры і яе культурнай супольнасці. Інтрыгуючым таму, што працэсы стварэння культуры, у адносна нізкай ступені, з’яўляюцца сведчаннем сацыяльных перамен, якія за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў уфармавалі гарадскую супольнасць Беластока, яго ідэнтычнасць, культурныя ўстановы, прасторавае размяшчэнне, формы культурнай актыўнасці».

Асабліва мяне ў гэтай працы зацікавіў вывад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF