Ніва № 05 (3064), 1 лютага 2015 г.

Перамагчы рэфлекс малюска

Міраслаў ГРЫКА

Тое, што частка правых і каталіцкіх грамад падвяргае грубому ганенню Юрку Оўсяка, гэта адно. Кіруючы такім вялікім, відным грамадзянскім праектам, як Вялікі аркестр Несвяточнай жа ж, а Штодзённай дапамогі, можна перашчыраваць. Гэта не датычыць самога Юркі Оўсяка, якога незвычайная энергія прыводзіць у рух гэтую вялікую машыну на працягу ўжо 23 гадоў. Стомленыя ад яго пастаяннага поспеху польскія зайздроснікі, пачынаючы ад прыродных крывадушнікаў, незадаволеных і гадкіх цынікаў, і заканчваючы ашалелымі дэбіламі. Затое гэтае другое — для мяне проста незразумелае — гэта нахабная крытыка ідэі Аркестра і гэтага ўнікальнага ў свеце зруху, які ён натхняе: даверу, спачування і салідарнасці мільёнаў донараў, дзясяткаў тысяч добраахвотнікаў, занятых і беспрацоўных, простых людзей, сялян і фізікаў, палітычнай і інтэлектуальнай эліты і бяздомных валацуг, дзяцей і старых, мужчын і жанчын, гетэра- і гомасексуальных католікаў, праваслаўных, атэістаў, веласіпедыстаў... Карацей кажучы: ідэі, якая вышэй над чалавечую нікчэмнасць, над эгаізм і напышлівасць. Толькі што найбольш гадскія чалавечыя рысы гоняць да шкоднага дзеяння разлютаваных ворагаў Оўсяка і яго Аркестра. Параўнанне іх да аслеплых ад нянавісці талібанаў гэта недастаткова; да ісламскіх фундаменталістаў — недастаткова. Яны такія, якія ёсць... яны падлюгі! Калі паявіцца самая малая прычына для турботы з за надзейнасці і сумленнасці Оўсяка, замест таго, каб гэта высветліць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF