Ніва № 05 (3064), 1 лютага 2015 г.

Подлая вайна

Віктар САЗОНАЎ

Яшчэ тады, калі расійскія прапагандысты смела гледзячы ў вочы шматмільённай аўдыторыі айчынных тэлегледачоў сцвярджалі, што аніякіх расійскіх зялёных чалавечкаў у Крыме няма і быць не можа, у сацыяльных сетках ужо мільганула назва новага вайсковага канфлікту — самая подлая вайна. Аўтар гэтай назвы даводзіў, што былі ўжо войны названыя самай крывавай, самай доўгай, самай жорсткай... Шмат іх было. І ўсе яны больш ці менш адпавядалі сваім назвам. Але гэтая вайна, калі яе назавуць самай подлай, будзе адпавядаць назве цалкам. На ўсе сто працэнтаў.

На днях вайна на Украіне зноў паказала свой звярыны выскал. Узмацніліся баі за данецкі аэрапорт, ці дакладней за кавалак выпаленай зямлі, на якім той аэрапорт зусім нядаўна вабіў вочы пасажыраў сваёй веліччу, паляцелі баявыя зарады ў жылыя кварталы і грамадскі транспарт, быў абстраляны мірны Марыупаль. Нібыта для вайны нічога новага. Стралялі па гарадах ды гараджанах і раней. Стралялі. Толькі вось заўсёды казалі хто і навошта. Апраўдвалі свае дзеянні, хай сабе часам і не ўдала, але стараліся апраўдаць вайсковай мэтазгоднасцю, вялікімі або надуманымі ідэямі ці нават банальнай помстай некаму за нешта. Зараз жа поўнае маўчанне з боку аднаго ўдзельніка канфлікту, Расіі. Нібыта зноў нейкія там чалавечкі завяліся, толькі невядома ўжо якога яны колеру.

Нават тэрарысты пасля тэрактаў бяруць на сябе адказнасць і заяўляюць, для чаго, на іх думку, было здзейсненае злачынства. Тут жа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF