Ніва № 05 (3064), 1 лютага 2015 г.

Нараўка стаіць мастакамі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Гэта гістарычны момант у жыцці нашай галерэі. Гэта першая такая выстава. Дасюль у асноўным мы ладзілі пленэрныя выставы. Паказваліся ў нас творцы з Польшчы і Беларусі, — так пракаментавала адкрыццё выставы мясцовых мастакоў у галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы Кацярына Бяляўская. Аглядаючы працы адзінаццаці мясцовых і выводзячыхся згэтуль творцаў — аматараў і прафесіяналаў — войт Нараўчанскай гміны Мікалай Павільч не скрываў: „Наша гміна стаіць мастакамі”.

Задумшчыкам выставы з’яўляецца Пётр Карпюк — фатограф, скульптар, музыка.

Галерэя была заснавана па ініцыятыве гміннага самакіравання ў сакавіку 2007 года ў пераабсталяваным будынку былой пачатковай школы, якая яшчэ памятае перыяд царызму. Па-за выставачнай дзейнасцю праводзяцца тут канферэнцыі, сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі беларускага паходжання. На адкрытай 17 студзеня выставе можна ўбачыць работы, выкананыя ў розных тэхніках: жывапіс, графіка, фатаграфія, барэльеф, тканіна, маскі і нават макет Нараўкі пачатку ХХ стагоддзя з будынкамі ў гліне, зроблены вучнямі мясцовага школьнага комплексу. Аб ідэі экспазіцыі Кацярына Бяляўская сказала „Ніве” наступнае:

— З ідэяй арганізацыі выставы Пётр Карпюк заявіўся ў наш гмінны культурны цэнтр. Мы нават не спадзяваліся, што так шмат мастакоў жыве ў нашай гміне. Некаторыя мастакі адмовіліся ўдзельнічаць у выставе, але не таму нават, што не хацелі. Проста не паспелі падрыхтаваць прац. Гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF