Ніва № 04 (3063), 25 студзеня 2015 г.

Міністэрскае вызначанне беларушчыны — дапаўненне

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Ужо пасля нашай ранейшай публікацыі «Міністэрскае вызначэнне беларушчыны» («Ніва» № 2 ад 11.01.2015 г.), прысвечанай адмове датацыі фонду «Віла Сакрата» Міністэрствам адміністрацыі і лічбавізацыі на арганізацыю ў гэтым годзе XVІ Трыялогаў у Крынках, атрымалі мы адказ ад міністэрства на нашы дадатковыя пытанні, якія тычацца сур’ёзных сумненняў, калі справа ідзе пра міністэрскае абгрунтаванне адмоўнага рашэння. У тым ліку мы распытвалі, якія запісы ў заяве Фонду былі несумяшчальнымі з мэтамі закона аб меншасцях, якая павінна быць сіла, ступень уплыву задання на асобы, якія належаць да меншасцей, як разумець паняцце нізкай эфектыўнасці задачы — спадзяваных эфектаў у параўнанні з бюджэтам выдаткаў, значыць, аб якой эфектыўнасці гаворка і якія меры эфектыўнасці прымаюць чыноўнікі, якія разглядаюць заявы на атрыманне міністэрскай датацыі ў рамках выканання гэтых задач. Ва ўступе напісанага Артур Казёлак, прэс-сакратар МАіЛ, пасля кансультацыі са службовымі асобамі адказнымі за прыняцце адмоўнага рашэння, заявіў: «У адпаведнасці з крытэрыямі, выкладзенымі ў інфармацыі аб канкрэтных правілах працэдуры выдзялення датацый для рэалізацыі задач у мэтах абароны, захавання і развіцця культурнай самабытнасці нацыянальных і этнічных меншасцей ды захавання і развіцця рэгіянальнай мовы, датацыі могуць быць выдзелены толькі на задачы, якія служаць для абароны, захавання і развіцця культурнай самабытнасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF