Ніва № 04 (3063), 25 студзеня 2015 г.

Пачаткі жыцця...

Сцяпан КАРБОЎСКІ

Пачаткі майго жыцця звязаны з малым сяльцом Чахі-Забалотныя, якое прысела на выспе, сярод балот і даліны ракі Нурэц. Далёка ад гарадоў і дарожных шляхоў, на ціхім Падляшшы. Тут Другая сусветная вайна акалечыла маё дзяцінства. Старэйшыя мае браты пры „другіх саветах” вучыліся ў пачатковай школе ў Вульцы-Выганоўскай. З таго часу захаваўся лемантар. Бацька заўзята вучыў чытаць паводле лемантара. Запамяталіся да сёння яго тлумачэнні:

— Бачыш гэты значок, падобны на лічбу шэсць? Вось ён, называецца мяккі знак. Ты пражыў ужо шэсць гадоў. Пішы літарамі пяць. Без гэтага значка будзе „пяц” — слова такога няма ў беларускай мове. Альбо другі прыклад, напішы слова піць, як не будзе мяккага знака, будзе „піц”, такога слова таксама нямаш. Напрыклад вось скажы сказам.

— Я маю пяць гадоў і мне вельмі хочацца піць вады...

— Ужо неўзабаве, праз два гады, будзеш хадзіць у школу, як добра адкажаш настаўніку, ён паставіць табе ў класным журнале „пяць”, будзеш радавацца, а не адкажаш, паставіць „два”, будзеш плакаць і слёзы ліць. Гэтыя словы добра запамятай, сынок.

З лемантара я навучыўся добра чытаць. Бацька, быўшы ў Кляшчэлях на кірмашы, купіў кніжку казак, гэта было маё вялікае свята. У вёсцы школы не было і перад вайною абавязку хадзіць у школу не было. Некаторыя крыху чыталі друкаваныя дзяржаўныя загады. Мой Бацька перад бежанствам у Расію кончыў прыхадскую школу ў Вульцы-Выганоўскай, а ў Растове-на-Доне — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF