Ніва № 04 (3063), 25 студзеня 2015 г.

Тайны беларускага золата

Сяргей ЧЫГРЫН

Так хочацца спадзявацца, што калі кнігу Уладзіміра Хільмановіча „Беларускае золата” прачытаюць „чорныя капальнікі”, якія сёння знішчаюць курганныя магільнікі X-XVIII стагоддзяў, архітэктурныя помнікі, магілы, старыя сядзібы, шукаючы скарбаў, спыняцца займацца вандалізмам. Хаця ў гэта мала верыцца. Тым не меней, і розныя бываюць „чорныя капальнікі”. А раптам у некага зашчыміць на сэрцы, што ён шкоду робіць нашай роднай зямлі, нашым людзям, нашай гісторыі і зразумее, што золата захоўваецца не ў курганных шматвяковых магільніках, а яно побач — гэта помнікі, рэкі, азёры, людзі, падзеі, перамогі, кнігі, песні, музыка. Вось гэта самае дарагое, бясцэннае наша золата, беларускае золата, якога не мае аніводная краіна свету. І што наша беларускае золата трэба берагчы. І што наша беларускае золата — гэта наш нацыянальны скарб, наша багацце, падораныя нам Богам і лёсам.

„Беларускае золата” Уладзіміра Хільмановіча — выданне даволі арыгінальнае, неабходнае і вельмі цікавае. І будзем спадзявацца, што гэта толькі першая кніга, а з цягам часу напішуцца новыя выданні пра беларускае золата, ахопліваючы шырока яшчэ і Усходнюю Беларусь.

Кніга „Беларускае золата” свет пабачыла ў Беластоку, дзякуючы Радыё Рацыя, на добрай якаснай паперы, са здымкамі аўтара да кожнага артыкула, з шыкоўным дызайнам Адама Паўлоўскага. Сапраўды, вёрстка кнігі мне вельмі спадабалася. За выключэннем хіба размяшчэння загалоўкаў артыкулаў, лепш было (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF