Ніва № 04 (3063), 25 студзеня 2015 г.

Еднасць пасля трагедыі

Ганна МОРДАНЬ

Атака на рэдакцыю французскага сатырычнага часопіса «Charlie Hebdo» ўскалыхнула міжнароднай журналісцкай супольнасцю, выклікала таксама шмат эмоцый сярод вернікаў розных канфесій. З 7 студзеня, калі ў памяшканне газеты ўварваліся ўзброеныя ісламісты (грамадзяне Францыі алжырскага паходжання, браты Саід і Шэрыф Куашы) і па-зверску расстралялі журналістаў і карыкатурыстаў выдання, не сціхаюць дыскусіі пра межы свабоды слова. Атака тэрарыстаў у Парыжы прымусіла ўсю Еўропу задумацца таксама над пытаннем адкрытасці заходніх дзяржаў для імігрантаў з ісламскіх краін Афрыкі і Азіі ды іх функцыянавання ў грамадстве. Сацыёлагі гаварылі пра магчымасць і ўмовы суіснавання розных культур і рэлігій у межах адной дзяржавы ды непазбежныя канфлікты паміж іх прадстаўнікамі.

У часе атакі на «Charlie Hebdo», якая адкрыла серыю тэрарыстычных дзеянняў у Парыжы і яго ваколіцы, мне давялося пабываць у французскай сталіцы і быць сведкай невымоўнай хвалі салідарнасці, якую праявілі жыхары Францыі, у тым ліку мусульманскія суполкі. Нацыянальная жалоба не выяўлялася — як часта гэта бывае — толькі на дзяржаўным узроўні. Пасля падзей, якія ўдарылі па самых важных каштоўнасцях французаў — выпрацаваных імі здабытках спелай дэмакратыі і свабоднай дзяржавы — тысячы людзей ускладалі кветкі да Статуі Рэспублікі — сімвала французскай свабоды і братэрства. Плакаты і транспаранты, напалову апушчаныя дзяржаўныя сцягі, здымкі ахвяр варварскай атакі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF