Ніва № 04 (3063), 25 студзеня 2015 г.

«Сустрэчы» і «Прысутнасць». Частка 1 — «Сустрэчы»

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

Беларускія студэнты 1980-х і пачатку 1990-х гадоў у сваёй дзейнасці вельмі клапаціліся за друкаванае слова. Зараз пасля кангрэса Згуртавання польскіх студэнтаў (ZSP) у яго рамках ствараецца Агульнапольская рада культуры студэнтаў нацыянальных меншасцей: беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў. У нашым выпадку была гэта Рада культуры студэнтаў беларускай нацыянальнасці. Прыгадайма, што маем канец 1982 года. Ваеннае становішча, яго строгія законы афіцыйна адмяняюцца.

Неўзабаве, бо яшчэ ў снежні 1982 года, створаны быў выдавецкі праект прэсавага органа Рады культуры студэнтаў нацыянальных меншасцей — часопіс «Сустрэчы». Меў гэта быць штомесячнік — па тры моўныя выданні для меншасцей плюс такі ж часопіс на польскай мове.

З 1983 года найперш па-польску выходзілі «Spotkania», а потым, з наступнага года — на мовах меншасцей. Такім чынам беларускія студэнты займелі сваю афіцыйную і легальную газету.

Першымі рэдактарамі «Сустрэч» былі студэнты, былыя «басаўцы», якія ў новых умовах знайшлі сваё месца. Вось як апраўдваў (тлумачыў) дзейнасць у афіцыйных структурах Ян Гаворка ў артыкуле «Сэрца і закон»:

«Была гэта адзіная магчымасць дабіцца ўласнае арганізацыйнае структуры студэнтам нацыянальных меншасцей. Пасля кансультацыі ў асяроддзі, хаця было многа невядомага адносна новае арганізацыі, нашыя прадстаўнікі падаліся на З’езд (ZSP). Праграмная пастанова (кангрэса ZSP) гаворыць аб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF