Ніва № 04 (3063), 25 студзеня 2015 г.

Беларускі жывапісец-самавук Санька Грамацкі

Аляксей МАРОЗ

— Калі б Аляксандр Грамацкі здабыў мастацкую адукацыю, мог бы стаць прызнаным нашым беларускім жывапісцам, вядомым на ўсю Польшчу. Аднак самавук і так маляваў і рысаваў на ўзроўні лепшым ад многіх сённяшніх жывапісцаў-аматараў. Шкада, што толькі пасля смерці Аляксандра Грамацкага жыхары Гайнаўшчыны могуць пазнаёміцца з яго рэалістычным мастацтвам, на якім адлюстраваны між іншым падляшскі пейзаж. Раней свае карціны мастак раздаваў толькі сямейнікам і знаёмым, — сказаў Тамаш Ціханюк, дырэктар Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, у якім нядаўна адкрылася мемарыяльная выстава прац Аляксандра Грамацкага, жывапісца з вёскі Горнае, якая пры жыцці мастака была далучана да Гайнаўкі і стала вуліцай Горнай. Алейныя карціны і рысункі Аляксандра Грамацкага на музейнай экспазіцыі, арганізаванай у рамках праекта «Алфавіт беларускага мастацтва», былі сабраны з прыватных калекцый яго нашчадкаў. Выбраныя рэпрадукцыі прац у буклеце, які ўвайшоў у састаў «Слоўніка беларускіх мастакоў», будуць сведчыць аб мастацкім таленце беларуса з пад Белавежскай пушчы нават ва ўніверсітэцкіх асяродках Польшчы.

— Гэта ад дзядулі Аляксандра стаў я ў падставовай школе вучыцца падставам малявання і рысавання. Перад гэтым папрасіў ён мяне прынесці мае працы для ацэнкі. Паглядзеўшы на іх, дзядуля сказаў, што ў мяне ёсць дрыг да малявання. Пад яго наглядам стаў я маляваць акружаючы свет. Дзядуля Аляксандр купіў мне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF