Ніва № 04 (3063), 25 студзеня 2015 г.

Узнагарода з беларускім парогам

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Нядаўна па запрашэнні аўтараў штотыднёвай праграмы Радыё Беласток «Падарожжа ў культуру» прыняў я ўдзел у падвядзенні вынікаў мінулага года на Падляшшы, у асноўным у беластоцкай культуры. У эфіры мы гутарылі, між іншым, аб літаратуры, у тым ліку гадавой літаратурнай прэміі імя Веслава Казанэцкага, заснаванай прэзідэнтам горада Беластока. Раздумвалі мы, хто мог бы быць вылучаны за кнігу, выдадзеную ў 2014 годзе. Заяўкі на прэмію (заявіць можа кожны) разглядае Капітул — члены якога прызначаюцца штогод з ліку прадстаўнікоў асяроддзя літаратурных крытыкаў і пісьменнікаў. Капітул прадстаўляе спачатку спіс намінацый, а затым з намінаваных кніг вылучае кандыдатаў на прэмію. На падставе гэтага меркавання ўправа горада Беластока дае рашэнне аб яе прысуджэнні. Згодна рэгламенту, прэмія прысуджаецца творцам, якія «звязаныя з літаратурнымі коламі Беластока і рэгіёна або нарадзіліся тут, або жывуць, або чые творы маюць дачыненне да горада і рэгіёна, і аўтараў, чые кнігі былі апублікаваныя ў Беластоку». Узнагарода прысуджаецца сярод усіх літаратурных жанраў. Выключаюцца з удзелу анталогіі, даследаванні і навуковыя публікацыі. Лаўрэатамі прэміі ў дадзеным годзе можа быць не больш, чым два аўтары кніг.

У ходзе абмеркавання на Радыё Беласток я адзначыў, што можа добра было б, каб Капітул прыняў да ўвагі кнігі, выдадзеныя ў Беластоку і на іншых, чым польская, мовах, гучаўшых таксама на вуліцах падляшскай сталіцы, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF