Ніва № 04 (3063), 25 студзеня 2015 г.

Залатоўка ў лужыне

Міраслаў ГРЫКА

У мінулую суботу патэлефанавала мне сардэчная прыяцелька Міруня, каб сказаць, як гэта жанчына, аб надзвычай важным для яе выпадку — такім менавіта, што толькі што замачыла ў лужыне абутак. «Ого! — падумаў я, гледзячы з агідай на секучы па аконным шкле дождж. — Зараз замочыць і другі бот!» І гэта здарылася. Праз некаторы час я пачуў у трубцы яе ўзлаваны крык. Значыць, памачыла! З гэтага здарэння я выснаваў такі закон — назавем гэта Міруніным законам: хто пападае ў лужыну адной нагой, трапіць туды і другою. Тым больш, што цяпер — зіма. Летам — іначай, тады, магчыма, сціснуць маразы. Няма нічога больш смешнага, чым слізгацца ў сандалях на замарожаных лужынах. От, разбоўтаўся клімат Зямлі, то і людзі сышлі з розуму. Такім чынам, вясной мы будзем хадзіць пад шолах лісця, а восенню рваць чарэшні. Тым часам, аднак, я жадаю Міруні здароўя. Таму што змочаныя зімою дзве нагі гэта не пікнік. На шчасце, яна паставілася да сваёй прыгоды з прагматычнай умеранасцю: «Ногі як ногі, высахнуць, — уздыхнула ў трубку. — Боцікаў толькі шкада!»

Калі б Уладзімір Пуцін сустрэўся з Міруніным правам, перш чым уступіцца адной нагой у крымскую лужыну, можа падумаў бы перад чарговым крокам. Але не падумаў пра гэта, і ўступіўся. Але ў значна большую і вельмі брудную лужыну. Назавем яе нязбытнай імперскай марай. Цікава, што «заўздыхаліся» па ёй амаль усе расіяне, і цяпер ледзь дыхаюць. Але ж народ упарты! Сморкаецца, чхае гучней, чым «бяспанскія» (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF