Ніва № 04 (3063), 25 студзеня 2015 г.

Вайна з кнігамі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ісламскі фундаменталізм ваюе зараз супраць усёй еўрапейска-амерыканскай прасторы, заходні свет імкнецца стрымліваць ісламскіх тэрарыстаў, Расія вядзе захопніцкую вайну на ўкраінскай тэрыторыі, а Украіна адпаведна — абарончую. У Беларусі нібыта знешні мір. Але тут апошнія гады абвешчана прыхаваная вайна. Вайна супраць... кніг. Бедны Францішак Скарына! Калі ён падарыў беларускаму народу першую друкаваную кнігу на старабеларускай мове, то напэўна нават у свой век і падумаць не мог, што праз пяцьсот гадоў на яго радзіме будзе ісці такое паляванне на кнігі надрукаваныя на мове тытульнай нацыі. З кнігамі ў сённяшняй РБ змагаюцца нібыта з тэрарыстамі. І амаль кожнае выданне, дзе ёсць хоць намёк на крытыку цяперашняй улады, можа трактавацца як экстрэмісцкае альбо такое, якое дыскрэдытуе дзяржаву.

Разграміўшы ў час і пасля Плошчы-2010 палітычную апазіцыю, дзяржава працягнула „паляванне на ведзьмаў” — прадстаўнікоў друкаванага слова. Летам 2012 года кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдаху прызналі вінаватым у нібыта незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і пакаралі паводле артыкула Крымінальнага кодэксу вялізным штрафам. Цяпер вось праз падаткавую інспекцыю абклалі такім агромністым штрафам выдавецтва „ЛогвінаЎ”, што яно можа спыніць сваё існаванне і дзейнасць. Так і скача на язык само па сабе крылатае выслоўе літаратурнага героя расійскага класіка: „Чтоб зло пресечь — собрать бы книги все да сжечь”. Але тое было ў Грыбаедава ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF