Ніва № 04 (3063), 25 студзеня 2015 г.

XVI Гвязда і калядка

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Традыцыйна ўжо калядкай «Неба і зямля» ў выкананні ўсіх удзельнікаў пачалася XVI Прэзентацыя калядных калектываў «Гвязда і калядка», арганізаваная Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Такім чынам пачаўся новы год цыкла культурных мерапрыемстваў, падрыхтаваных Таварыствам. Зала Гарнізоннага клуба ў Беластоку запоўнілася да краёў. З больш за трыццаці выступаючых груп са шмат якіх мясцовасцей паўднёва-ўсходняй Беласточчыны найбольш эмоцый даставілі дзеці, нават трох- і чатырохгадовыя, якія з хваляваннем працягваюць беларускія калядныя традыцыі.

Многія з калектываў прадставілі сябе надзвычай прафесійна, як, у прыватнасці, «Рэха пушчы» з Гайнаўкі і «Куранты» з Бельска-Падляшскага. Іх кіраўнік Аліна Негярэвіч яшчэ перад выступам сказала:

— Для нас кожнае выступленне з’яўляецца важнай падзеяй. Выступленні — гэта сутнасць функцыянавання нашага хору. Аднак канцэрт калядак — спецыфічны, таму што ён звязаны з Калядамі, і пануе на ім святочная атмасфера, якая перадаецца і гледачам, і ўдзельнікам хору. У нашым рэпертуары ёсць старыя калядкі, і тыя ў больш сучасных апрацоўках, Тое, якія калядкі заспяваем падчас канцэрта, залежыць ад аўдыторыі і месца. Калі гэта канцэрт, які спасылаецца на абрадную традыцыю, тады і нашы калядкі больш традыцыйныя. На іншых канцэртах мы выконваем таксама тыя ў больш сучасных апрацоўках: у чатырохгалоссі, шматгалоссі, гучанне якога зусім іншае.

Марыюш Харужы, лідар гурта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF