Ніва № 03 (3062), 18 студзеня 2015 г.

Украіна ў цяні вайны (17)

Ганна КАНДРАЦЮК

Ва Украіне замест падперціся інфармацыяй пра ваенныя падзеі, мы былі вымушаны карыстацца выпадковымі меркаваннямі людзей, пачутых з другой або трэцяй рукі. У іх прамаўляла мэтанакіраваная недагаворанасць, што дадаткова азмрочвала мазгі і збівала з толку. І як не дзіўна, гэта ахоўвала ад залішніх нерваў, хоць не супакойвала. Частка людзей відавочна цярпела ад бяссонніцы і расстройства псіхікі. Ва Ужгарадзе, горадзе на ўкраінска-венгерскім этнічным памежжы, у начны час была ўведзена прагібіцыя (сухі закон). Тут ведалі больш, чым у Каламыі, паколькі пра ваенныя падзеі інфармавалі дадаткова венгерскія СМІ і яны не заўсёды гаварылі пра поспехі і перамогі на фронце. Ад гэтага ішла дадатковая каламуць, паколькі венгерскую мову разумела толькі частка грамадзян, якая часта кіравала сімпатыю ў бок Масквы. У адной ужгарадскай кавярні, дзе мы прыселі пасля стамляльнага падарожжа, мужчыны, як у час Першай сусветнай вайны, выседжвалі над філіжанкай кавы з носам уваткнутым у газету. Загалоўкі лакальнай прэсы крычалі пра патрэбу змагання з карупцыяй, пра люстрацыю, пра багаты ўраджай вінаграду і пра карысці ад сухога закону. Дзякуючы апошняй справе ў горадзе мелі прыпыніцца разбой і п’янкі. Мы чыталі пра арганізаваны спакой ды цвярозасць і адначасова гарэлі душой, каб чым хутчэй з’ехаць з гэтага «спакойнага» горада. У нервах і сэрцы адчувалася трывога.

* * *

Сіла прапаганды прамовіла якраз на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF