Ніва № 03 (3062), 18 студзеня 2015 г.

Каляды беларускіх сялян

Іаанна ЧАБАН

Запрашаю на ХІХ-вечныя каляды. У падшудзялаўскія вёскі адпраўляемся без білета, павозкай кампаніі Аб’яднанне ў карысць захавання культурнай спадчыны Сакольшчыны „Сакольшчына”. На палубе вітаюць вас галоўнакамандуючыя Андрэй Гарбуз і Радаслаў Тумель. Карыстаемся незвычайнай нагодай, каб пазнаёміцца з „Вобразам сакольскай вёскі палавіны ХІХ стагоддзя ў рукапісе Адама Буцькевіча”.

... Божае Нараджэнне — важная падзея ў жыцці сялян. У Польшчы гэтаму святу прыдавалася зусім іншае значэнне. Тады заключаліся дагаворы сялян, шукаючых службы парабкаў, дворскіх конюхаў і таму на святога Шчапана (26 снежня) адгукаўся чалавек-пан — бо, якраз у той дзень канчаўся тэрмін дагавору. Але на Беларусі святу, апрача рэлігійнага зместу, іншыя абставіны прыдавалі дадатковае значэнне. Божае Нараджэнне было яшчэ часам жаніцьбы. У час калядных святкаванняў з’язджаюцца сваты да дарослых дзяўчат. Калі ёсць малады жаніх, сваты наведваюць бацькоў нагледжанай на сынавую дзяўчыны. Звычайна на Божае Нараджэнне маецца запас мяса, ёсць крэдыт у шынкара на гарэлку — у такі час запас пачастунку большы.

Перад надыходам калядных святаў бацька дзяцей, будучых маладажонаў, спярша ідзе ў двор і тут альбо непасрэдна з самым панам, альбо праз пасрэдніцтва аканома робіць прапанову вянчання дарослых дзяцей і прадстаўляе асоб, з якімі плануюць спалучыцца. Знаёміць ён са сваёй перспектывай адносна прыбаўлення рабочай сілы — гэта ж асноўныя для пана (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF