Ніва № 03 (3062), 18 студзеня 2015 г.

Жыццё беларусаў у „Скарбах народнай мовы” Апанаса Цыхуна

Іван БУДНІК

У лістападзе мінулага года „Гарадзенскай бібліятэкай” выдадзена ў поўным аб’ёме кніга вядомага гарадзенскага краязнаўца, заслужанага настаўніка Беларусі Апанаса Пятровіча Цыхуна „Скарбы народнай мовы”. Гэта слоўнік гаворкі жыхароў Гарадзеншчыны, памежнай з Польшчай і Літвой часткі Беларусі, дзе жывуць народы розныя па этнічным паходжанні і рэлігійных вераваннях. Аўтар слоўніка першыя лексічныя запісы зрабіў яшчэ ў 1939-1940 гадах, а пасля вайны шмат пахадзіў і паездзіў па Гарадзеншчыне, наведаў амаль усе населеныя пункты рэгіёна, усюды пільна прыслухоўваючыся да народнай гаворкі, і занатоўваў яе багацці ў свой паходны сшытак.

У 1993 г. Апанасу Пятровічу пашчасціла з вялікімі цяжкасцямі выдаць у скарочаным варыянце запісанае лексічнае багацце, але ў кніжку было ўключана трохі больш за палову ад сабранага. Прайшло шмат часу і з’явілася магчымасць выдаць яго поўнасцю. Працу А. Цыхуна народны пісьменнік Беларусі Ніл Гілевіч назваў „патрыятычным подзвігам настаўніка”.

З вялікім задавальненнем я рыхтаваў машынапісны і рукапісны поўны варыянт кнігі да друку і перажываў радасць ад сустрэчы з моўным багаццем нашай Гарадзеншчыны. З назіраннямі і развагамі аб кнізе немагчыма не падзяліцца з чытачамі.

У слоўніку прадстаўлены не толькі каля 10 000 моўных пярлін, але і адлюстраваны многія бакі жыцця народа: яго мінулае і сучаснасць, жыццёвыя звычкі і гаспадарчы вопыт, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF