Ніва № 03 (3062), 18 студзеня 2015 г.

Зурын арыент

Уршуля ШУБЗДА

Багонікі і Крушыняны называюць Мекай і Медынай польскіх татараў. Тут на мізарах спачываюць мусульмане з усёй краіны. І хаця аўтахтонаў, якія яшчэ засталіся ў названых мясцовасцях, можна палічыць на пальцах адной рукі, вёсачкі штогод наведваюць сотні турыстаў. Тыя, якія падарожнічаюць няз’езджанымі шляхамі, паглыбляюцца ў сапраўдную мясцовую культуру, хочуць пазнаць цікавых людзей і звычаі, павінны зайсці да Зуры Багдановіч з Багонікаў.

— Калісьці тут усе хаты былі брыдкія, цяпер толькі мая такой засталася, — кажа Зура. — Няма каму яе рамантаваць. Толькі мы з мужам тут жывём.

Драўляны дом Зуры і Алі Багдановічаў вылучаецца сярод забудовы невялікіх Багонікаў. Уся вёска гэта некалькі хат. Аднак вуліцу залілі асфальтам і праклалі ходнікі з чырвонага польбруку. Усё для лепшага прыняцця турыстаў і радавітых падляшскіх татараў, якія выехалі ў гарады Польшчы. Бо гэта якраз Падляшша на працягу стагоддзяў было месцам татарскага пасялення.

— Татары жылі не толькі ў Крушынянах і Багоніках, — кажа Зура. — Сакольскія вёскі, такія як Малявічы, Драглі, Цюмічы, Лешчаны, Белагорка таксама былі нашыя.

Зура Багдановіч раней была экскурсаводам. Даводзілася ёй вадзіць турыстаў нават некалькі разоў на дзень. Цяпер, як тлумачыць, пастарэла, а абавязкі гіда пераняла другая асоба. Тым не менш, калі хтосьці папросіць, завядзе на мізар, раскажа пра гісторыю вёскі, прыпомніць мінулае.

Зуру ў хаце часта можна сустрэць пры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF