Ніва № 03 (3062), 18 студзеня 2015 г.

Без каранёў няма жыцця

Іаанна ЧАБАН

Марк Карнілюк, 50 гадоў, жыве ў Беластоку, бацька шчаслівай двойкі дзяцей, па прафесіі электрамеханік, ад пяці гадоў па-аматарску займаецца генеалогіяй. З падручным сканерам амаль не расстаецца, асабліва ў час паездак у вёску, да сваякоў. Капіруе тады знойдзеныя там старыя здымкі, дакументы, гутарыць з найстарэйшымі жыхарамі, запісвае іх успаміны. Генеалогія з’яўляецца асноўнай тэмай яго сустрэч, у тым ліку з чытачамі нашага тыднёвіка.

Этымалогія

Не зусім лёгкая ў вымаўленні „генеалогія” выводзіцца з латыні і грэчаскай мовы. Слова „гэнеа” абазначае „род”. „Генеалогія”, у сваю чаргу, гэта аповед пра даўнюю гісторыю роду. Удакладняючы: па-першае — гісторыя роду, запісаная альбо захаваная ў вуснай традыцыі, радаслоўе; па-другое — дапаможная навука гісторыі, якая даследуе адносіны сваяцкасці паміж людзьмі, а таксама вызначае дату народзін, шлюбу і смерці; па-трэцяе — абазначае паходжанне, пачатак нечага, для прыкладу, горада ці гістарычнай аповесці.

Пакінуць нешта па сабе

— Мая прыгода з генеалогіяй нарадзілася з камбінацыі некалькіх фактараў, — гаворыць спадар Марк. — Я вырас, меў крыху больш вольнага часу. У сувязі з праблемамі са здароўем пачаў раздумваць над тым, што магу па сабе пакінуць. А яшчэ заўсёды я любіў рашаць лагічныя заданні, якіх шмат знайшоў таксама ў генеалогіі. Спалучылася гэта з пануючай якраз модай шукаць уласныя карані. Кругом шмат гаварылася пра тое, але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF