Ніва № 03 (3062), 18 студзеня 2015 г.

Газета тых, хто не хоча стаць нацыянальнай меншасцю ў Беларусі

Міра ЛУКША

Манцэвіч? У мяне адразу асацыяцыя — Наста Манцэвіч, маладая (1983 г. нараджэння) беларуская паэтэса, аўтарка дэбютнай кнігі «Птушкі» (2012), у якую ўвайшлі тэксты напісаныя цягам пяці гадоў — вершы і кароткая проза. Зборнік выйшаў у выдавецтве «Логвінаў» у падсерыі «Пункт адліку», распачатай Саюзам беларускіх пісьменнікаў для маладых аўтараў. Наста Манцэвіч скончыла БДЭУ, вучыцца ў Маскоўскім гештальт-інстытуце, працавала на Еўрарадыё. Таксама ў 2012 годзе выйшаў яе электронны зборнік вершаў «Гэта ня лічыцца». Удзельніца праекта «Чорна-белыя вершы». Пераможца ў міжнародным паэтычным слэме на Махно-фэсце (2008, Гуляйполе, Украіна), фіналістка літаратурнага конкурсу да 100-годдзя «Нашай нівы», арганізаванага Беларускім ПЭН-цэнтрам. Нарадзілася ў сям’і журналістаў. Бацька — Аляксандр Манцэвіч і маці Ніна Манцэвіч працуюць у «Рэгіянальнай газеце» (Маладзечна). Ёсць у яе малодшая сястра Аўгіня Манцэвіч. А з яе бацькамі Аляксандрам і Нінай сустракаемся ў рэдакцыі «Нівы», куды зайшлі яны прыехаўшы на Беласточчыну, з вялікім пакетам экземпляраў беларускамоўнай «Рэгіянальнай газеты». У нечым вельмі падобнай на беластоцкую «Ніву», цяперашнюю і колішнюю, з вялікім раскладам тэлевізійнай праграмы. Бо гэта таксама прыцягвае чытача. А маладзечанская газета мае сваіх чытачоў, якія рашуча ўмеюць пазмагацца за яе нават з дзяржаўнымі ўстановамі. Перш за ўсё таму, што яна — беларускамоўная.

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF