Ніва № 03 (3062), 18 студзеня 2015 г.

Пакінуў нас Тадэвуш Канвіцкі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

7 студзеня ва ўзросце 88 гадоў памёр у Варшаве Тадэвуш Канвіцкі, які нарадзіўся ў Новай Вілейцы на Літве, празаік, сцэнарыст, рэжысёр. Грамадзянін Вялікага Княства Літоўскага. Яму заўсёды былі блізкія праблемы польска-літоўска-беларускага пагранічча, а таксама той жа Літвы і Беларусі. Я некалькі гадоў таму меў вялікі гонар узяць у яго інтэрв’ю для «Нівы», што не было лёгкім, таму што ўжо ў той час пазбягаў ён журналістаў і ўвогуле адышоў ад публічнага жыцця. Падчас размовы, праведзенай яшчэ пры жыцці Сакрата Яновіча, звяртаў ён увагу:

— На мой погляд, ёсць такая еўрапейская ніша на паўночным усходзе: Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва і якраз Беларусь. Невялікія краіны, але вельмі амбіцыйныя. Беларусі, аднак, патрэбнае станаўленне дзяржаўнасці. Гэта неабходнае для ўсёй Еўропы. І для мяне самога таксама. І так, дарэчы, і агаворваюся прытым, што можна не пагадзіцца са мной: у мяне ёсць невялікая крыўда да беларусаў у Польшчы. Даходзяць да мяне водгукі сваркі на Беласточчыне. У той жа час я думаю, што занадта мала ўвагі яны прыдаюць таму, што адбываецца ў самой Беларусі. На маю думку, польскія беларусы павінны адчуваць адказнасць за тое, што там адбываецца, лепш клапаціцца і турбавацца пра яе лёс. Каштоўнае, вядома, тое, што, напрыклад, робіць Сакрат Яновіч, ствараючы ў сябе ў Крынках штосьці роду беларускага П’емонта.

Мы згадвалі, беларускія тэмы ў ягонай кнізе «Каляндар і пясочніца», дзе больш за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF