Ніва № 03 (3062), 18 студзеня 2015 г.

Беларускія жарты

Віктар САЗОНАЎ

Дзіўная гэта штука чалавечая псіхіка. Трэба крыху пажыць на гэтым свеце, каб перастаць у ёй разбірацца. І добра пажыць, каб перастаць разбірацца ў ёй зусім. Ну, чым больш жывеш, тым менш разумееш.

Здаецца, яе ўжо цалкам, або амаль цалкам разгадаў у свае маладыя гады, калі па зразумелых прычынах разбірацца ў гэтым проста не можаш хаця б з за браку жыццёвага досведу. Але юнацкі максімалізм і абвостраная ў гэтыя гады бескампраміснасць не заўважаюць паўтонаў. Павышаны ўзровень тэстастэрону, а разам з ім і адрэналіну, прыдаюць упэўненасці ў сваіх сілах і ведах. Ну і ўсё гэта ў суме выліваецца ў адну вялікую памылку пра пабудову псіхікі таго біялагічнага віду, да якога з гонарам адносіш і сябе любімага, і які ў навуковых колах носіць аптымістычную назву „чалавек разумны”.

Не будзем хадзіць далёка. Пагаворым пра нашыя беларускія справы, бо можа ў іншых землях у гэты час усё адбываецца па-іншаму, чым у нас, у тым ліку і з чалавечай псіхікай. Тады хай яе даследуюць мясцовыя аналітыкі, не будзем забіраць у іх хлеба. Але што тычыцца Беларусі, то тут назіраецца поўная адсутнасць уздзеяння псіхікі на свайго ўладальніка, на таго самага, разумнага, паводле вызначэння сусветнай навукі.

Найяскравейшы прыклад — чаканне канца свету. Кажуць, што яго баяцца на ўсёй планеце і з прыходам кожнага новага года гэтая тэма абвастраецца. Беларусы зусім нядаўна таксама баяліся прыходу канца свету, што аб’ядноўвала нас хоць у нечым з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF