Ніва № 03 (3062), 18 студзеня 2015 г.

Школьная «Куцця» — як сямейная

Аляксей МАРОЗ

«Куцця» ў Непублічнай пачатковай школе ў Арэшкаве перад самым Божым Нараджэннем, якое святкуецца паводле юліянскага календара, стала ўжо традыцыяй. Вучні, бацькі і настаўнікі гэтай школы састаўляюць вялікую школьную сям’ю. Ладзяць яны мерапрыемствы з мэтай захавання мясцовых традыцый, беларускай мовы і культуры. Сёлетняя «Куцця» адбылася 5 студзеня. Усе вучні і дашкольнікі прыгожа выступілі па-беларуску з прадстаўленнем «Батлейка», займальна спявалі калядкі, а на польскай мове падрыхтавалі слоўна-музычны мантаж на тэму Божага Нараджэння. Перадсвяточнае мерапрыемства ўдастоіў настаяцель Праваслаўнага прыхода ў Арэшкаве протаіерэй Лявонцій Анхім, які вучыць у школе праваслаўнай рэлігіі. Пасля завяршэння мастацкіх выступленняў сабраныя памаліліся, айцец Лявонцій прачытаў па-беларуску фрагмент Евангелля паводле Мацвея пра Хрыстовае Нараджэнне, блаславіў поснае харчаванне на прыгожа і багата прыбраных сталах, пажадаў спакойна і радасна правесці свята Раства Хрыстовага. Вучні, бацькі і настаўнікі спажывалі просвірку, посныя стравы і спявалі калядкі.

Раніцай разам з вучнямі ў школу ў Арэшкаве прыбылі іх мамы і сталі рыхтавацца да агульнашкольнай «Куцці». Прынеслі яны з сабой загадзя падрыхтаваныя посныя стравы і ў сталовай прыкрылі сталы абрусамі ды расставілі традыцыйныя стравы, якія спажываюць падчас «Куцці». Аднак школьная «Куцця» распачалася ў гімнастычнай зале, якую раней упрыгожылі вучні з дапамогай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF