Ніва № 02 (3061), 11 студзеня 2015 г.

Украіна ў цяні вайны (16)

Ганна КАНДРАЦЮК

Згодна з планамі, нашае падарожжа мела завяршыцца ў Пачаеве. Яшчэ хацелася наведаць старыя месцы і людзей, каб паглядзець як іх свет і ідэі памяняліся на працягу апошніх дзесяці гадоў. Але тыя апошнія справы зусім зышлі на другі план. Мы мелі, напрыклад, паехаць у Рагатынь, куды клікалі наравістыя здарэнні з мінулага, якія не дачакаліся запісу. Аднак замест калясіць па старых месцах, мы падаліся ў іншыя, яшчэ не абложаныя памяццю і сентыментамі вакзалы, завулкі і дамы. Замест развітання ў смутку і сцішанасці, да чаго хіліла траўма вайны і рэальныя ахвяры, мы паехалі ў іншы, нязведаны яшчэ бок, каб там адкрыцца на месцы і здарэнні, дзе прамаўляў новы дух і воблік краіны, загледжанай і адкрытай ужо на Еўропу. Вайна, замест напалохаць і вярнуць на старыя кругі гісторыі, яшчэ больш падбівала прагу вырвацца з пад залежнасці ад Расіі і нараджаючайся там дыктатуры. Ваенная гатоўнасць і баявітасць украінцаў здавалася быць з іншага свету, быццам гару ўзялі міфы, а не іх рэальныя магчымасці. Хоць усе наракалі на недахоп зброі ды рацыянальныя высновы застаўлялі б лічыцца з магчымай паразай, украінцы паўтаралі:

— Гэта нічога што ў нас няма зброі, гэта яшчэ не канец свету. Пойдзем ваяваць і адбярэм зброю ды танкі ў нашых ворагаў...

Падобную тактыку, з вялікай, хоць кароткай, паспяховасцю прымяняў легендарны Махно амаль сто гадоў таму назад, змагаючыся з бальшавікамі.

Таксама разам з успыхам вайны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF