Ніва № 02 (3061), 11 студзеня 2015 г.

Нашы кавальскія крыжы

Іаанна ЧАБАН

Ва ўступе да свайго альбома «Кавальскі крыж на Падляшшы» Войцех Кавальчук піша: «Сабраны матэрыял публікуем з надзеяй, што наша спроба прадстаўлення тэмы не вычэрпвае гэтай праблемы. Спадзяемся, што стане яна дадатковым штуршком любіцелям народнага мастацтва і этнаграфіі да далейшых пошукаў і адкрывання непаўторных у маштабе краіны багатых традыцый аздаблення кавальскімі каванымі крыжамі прыдарожных кальварый і каплічак. Яе мэтай з’яўляецца інспіраванне жыхароў гэтага рэгіёна да зберагання і аховы існуючых яшчэ каваных крыжоў, а таксама ўзбуджэнне патрэбы вяртання да традыцыі кавання крыжоў сярод кавалёў і фундатараў новых пасійных сімвалаў».

У гэты раз з тэмай кавальскіх крыжоў Войцех Кавальчук пазнаёміў жыхароў Саколкі. У зале Музея Сакольскай зямлі можна было паглядзець частку калекцыі, якую складае 130 экспанатаў. Паказваліся крыжы, між іншым, са Старога Корніна, Галадоў, Дубіч-Царкоўных і Паўночнага Вострава. Калекцыя — вынік шматгадовай працы Падляшскага музея ў Беластоку, а дакладней кіраўніка аддзела этнаграфіі Войцеха Кавальчука.

— Крыжы складалі частку сакольскай рэчаіснасці. Было іх сапраўды шмат, — кажа ён.

У знікненні крыжоў, на яго думку, можна абвінаваціць мясцовае насельніцтва, іх абыякавае стаўленне да сваёй духоўнай спадчыны. Даўнімі кавальскімі крыжамі спадар Войцех проста захапляецца і можа без канца пра іх гаварыць.

Упершыню, на самым пачатку ХХ стагоддзя, кавальскімі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF