Ніва № 02 (3061), 11 студзеня 2015 г.

Прэзентацыя

івар

— Пойдзем на прэзентацыю, — заявіла жонка голасам, не прадбачваючым ніякай апеляцыі ад яе пастановы.

— А што там будуць паказваць — зноў нейкія гаршкі? — прабаваў я ўсё ж такі выкрунуцца ад наспяваўшай рэвалюцыі, якая мела вывернуць дагары нагамі застыўшую ўжо ў маіх шэрых звілінах кальку, паводле якой усе прэзентаваныя ў нашу нядаўна наступіўшую эпоху цуды з’яўляюцца адно толькі тым хітрым яблыкам, якім усялякія сучасныя змеі намагаюцца спакушаць быццам смяротных, але ўсё неўміручых Еваў і Адамаў на выгнанне з нейкага ўтульненькага раю.

— Пойдзем і толькі, мусім. Адзінокім удзельнікам прэзентацыі дадуць там па тэнсометры, а калі прыйдуць пары, тады кожны з пары атрымае па блузе з флісу (polar), — абнародавала свой козыр жонка.

На такі віст адказаў я маўклівым пасам, а маўчанне, як у нашым звычаі вядома, гэта знак згоды. Бо ж, праўду кажучы, у той даўні час, калі яшчэ не думалася пра залаты юбілей з медалямі ад прэзідэнта, калі жонкі фігурка была ў агульным абрысе падобная на асу, я сам асабіста прыносіў ёй нейкія тэкстыльныя сюрпрызы. Але з ходам часу, калі з жончынай вытанчанай асінай фігуркі стала паступова аставацца толькі вытанчанае джала, калі тройка яе асноўных кругласцей стала мяняць свае каардынаты ў бок іх буйнеючай эгалітарнасці, калі не ўспяваў я з фіксаваннем іх пастаянных змен, стаў я ўсё больш разводзіць рукі і тая сюрпрызная жарсць стала ў мяне чахнуць; дарэчы, як і ўсе іншыя біхевіяральныя аганькі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF