Ніва № 02 (3061), 11 студзеня 2015 г.

Жыццёвы і творчы шлях Ларысы Геніюш

Аляксандр БАРШЧЭЎСКІ

У 2014/2015 навучальным годзе ХХІ Алімпіяда беларускай мовы для вучняў сярэдніх школ у Польшчы будзе

прысвечана асобе Ларысы Геніюш. Увазе маладых людзей прапануем адмысловы артыкул прафесара

Аляксандра Баршчэўскага, прысвечаны выдатнай беларусцы і паэтэсе.

Ларыса Геніюш (у дзявоцтве Міклашэвіч) жыла ў 1910-1983 гадах. Большасць яе жыцця прыпала на чужыя краіны. У час Першай сусветнай вайны знаходзілася яна з бацькамі ў бежанстве і толькі ў 1919 годзе вярнулася на радзіму. У міжваенны перыяд закончыла польскую гімназію ў Ваўкавыску. Знаходжанне ў гэтай школе давала ёй магчымасць безупыннага кантакту з роднай зямлёй, бо паходзіла яна з Ваўкавыскага раёна.

У 1935 годзе пабралася шлюбам са студэнтам-медыкам Янкам Геніюшам, які навучаўся ў Карлавым універсітэце ў Празе. У 1937 годзе, пасля нараджэння сына Юркі, выехала да мужа ў чэшскую Прагу, дзе пражыла 11 гадоў.

Амаль што з першых дзён знаходжання ў Чэхаславакіі ўключылася яна ў беларускае эміграцыйнае жыццё. Прымала актыўны ўдзел у жыцці беларускага студэнцкага зямляцтва, хаця сама не была студэнткай. У студэнцкае асяроддзе ўвёў яе муж — таксама як і яна — свядомы беларус, які паходзіў з мястэчка Зэльва. Стыхійнасць студэнцкага асяроддзя адпавядала яе настроям і характару. Трэба сказаць, што канец 30-х гадоў XX ст. значна адрозніваўся ад 20-х гадоў, калі бальшавіцкая прапаганда, выкарыстоўваючы ідэі беларусізацыі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF