Ніва № 02 (3061), 11 студзеня 2015 г.

Семяноўская чайка

Міра ЛУКША

Летнія фэсты, арганізаваныя Беларускім таварыствам або Беларускім музеем і цэнтрам культуры ў Гайнаўцы («І тут жывуць людзі»), вельмі чакаюцца мясцовымі жыхарамі. Збіраюцца на такіх мерапрыемствах таксама турысты, якія завітваюць у такія месцы з усёй краіны. Толькі ваяводскія ўлады, ці хутчэй падуладныя ёй фірмы, адносяцца да гэтых мясцовасцей як «закінутых», яшчэ больш аддзяляючы іх ад свету, ліквідуючы апошнія маршруты аўтобусаў не толькі ў уік-энды, хаця бяруць вялікія грошы ад прыпушчанскіх гмін на абслугоўванне апошніх з магікан. Праўда, у адну з вялікшых гмін Беласточчыны — у Нараўчанскую, а дакладна ў Семяноўку, якой 380 гадоў, што над агромністым Семяноўскім вадасховішчам, можна ўжо даехаць на аўтобусе, але ў той летні час, якраз на Панцеляймона (9 жніўня), трэба было рабіць «пятлю», заехаўшы «пэкаэсам» з Беластока ў Гайнаўку, а адтуль ужо дабірацца «Актобусам». Той лопаючы па швах аўтобусік у той дзень гудзеў ад смеху і жартаў. Гэтак яшчэ ніколі не было, заўважыў кіроўца; звычайна пасажыры моўчкі ціснуцца ў салоне. Хапіла мне, уваходзячы, сказаць шафёру: «У Сіманоўку!» — і ўсе адчулі сябе як у сябе і нікому рот не зачыняўся. Даязджаючы да Нараўкі ўжо ўсе былі гатовы, няпрошаныя, разам ісці на падвясёлак, што рыхтаваўся ў «Баярскім гасцінцы». А шмат ехала ў Семяноўку на фэст, а хто не ехаў, гучна шкадаваў і хваліў вёску, гміну, войта і самаўрад. А хто і наракаў:

— Будуць спевы, але чаму не запрасілі тутэйшых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF