Ніва № 02 (3061), 11 студзеня 2015 г.

Графіка Уладзіслава Петрука

Аляксей МАРОЗ

— Уладзіслаў Петрук — вядомы на Падляшшы, а нават і свеце графік, беларус, верны нашым ідэалам і традыцыям. Дагэтуль у рамках праекта «Алфавіт беларускага мастацтва» мы сарганізавалі 19 экспазіцый прац беларускіх мастакоў. Уладзіслаў Петрук першы сярод іх графік. Наш герой — вопытны мастак, які раней займаўся літаграфіяй і выконваў гравюру тэхнікай сухой іголкі, дакладны дакументаліст і аўтар цікавых кампазіцый. Выканаў ён мноства графікі, якая паказвае, між іншым, Падляшша. На нашай выставе паказваем перш за ўсё выкананыя тушшу і пяром работы спадара Петрука з выявамі месцаў, распаложаных на Гайнаўшчыне, і партрэты блізкіх мастаку асоб, — заявіла Агнешка Ціханюк, працаўніца Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы.

Экспазіцыю графікі Уладзіслава Петрука адкрылі 21 снежня ў Гайнаўскім белмузеі сам яе аўтар і дырэктар музея Тамаш Ціханюк. Белмузей выдаў буклет з выбранымі рэпрадукцыямі графікі Уладзіслава Петрука, які ўвайшоў у састаў «Слоўніка беларускіх мастакоў», і ў прамацыйных мэтах будзе рассылацца, між іншым, па ўніверсітэцкіх асяродках Польшчы.

— Я таксама ў нейкай ступені спрычыніўся да збудавання Беларускага музея ў Гайнаўцы, бо працуючы ў «Ніве» даваў разам з іншымі працаўнікамі тыднёвіка грашовыя ўзносы на будову музея. Пасля прызабыў аб нашым музеі і калі цяпер з’явілася магчымасць арганізаваць выставу маёй графікі, я з вялікай ахвотай згадзіўся на такую прапанову, — заявіў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF