Ніва № 02 (3061), 11 студзеня 2015 г.

Міністэрскае вызначэнне беларушчыны

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сёлетнія, шаснаццатыя ўжо «Трыялогі» ў Крынках, па ідэі арганізатараў — Фонду «Віла Сакрата» — маюць быць арганізаваныя пад лозунгам «Тутэйшыя». Падобна як і ў папярэднія два гады, запланаваны тры публічныя дыскусіі, прысвечаныя літаратуры, мастацтву і палітыцы. Тым часам Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі, якое дафінансоўвае меншасныя арганізацыі і іх мерапрыемствы, адхіліла заяву Фонду і не дало на гэтую мэту ні граша. Заява быццам бы не адпавядала крытэрыям: адпаведнасць з мэтамі, выкладзенымі ў Законе аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове, ступені ўзаемадзеяння задач на асобы, якія належаць да беларускай меншасці з мэтай захавання іх ідэнтычнасці, эфектыўнасць рэалізаванай задачы — з чаканымі вынікамі ў параўнанні з планаванымі коштамі.

«Трыялогі» ў Крынках з’яўляюцца працягам у новай формуле мерапрыемства памерлага ў лютым 2013 года Сакрата Яновіча. Фінансуецца яно з некалькіх крыніц. У гэтым годзе — у адпаведнасці з заявай, прадстаўленай у МАіЛ — як і раней, яе мэтай з’яўляецца м.інш.: павышэнне ўзроўню актыўнага ўдзелу і ведаў аб літаратуры, культуры і палітыцы пражываючых у Польшчы беларусаў, забеспячэнне доступу да ведаў аб высокай культуры ў беларускім кантэксце для прадстаўнікоў беларускай меншасці ў Польшчы, змена іміджу і павелічэнне рангу высокай беларускай культуру, у цяперашні час здамінаванай простай бяседнай песняй і фальклорам, грамадска-культурная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF