Ніва № 02 (3061), 11 студзеня 2015 г.

Год пад знакамі дэфіцыту

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Паводле паведамлення новага падляшскага маршалка Мечыслава Башко і ваяводскага скарбніка Генрыка Грыкі бюджэт 2015 года мае дазволіць на далейшае развіццё рэгіёна. Падляшша — найменш задоўжанае ваяводства ў краіне, а ў разліку на душу насельніцтва тут выдаецца найбольш грошай на ахову здароўя.

— Планаваныя на 2015 г. прыбыткі крыху меншыя, чым у 2014 г., што звязана з меншым памерам субвенцый (субвенцыя з дзяржаўнага бюджэту для нашага рэгіёна мае быць на 26 працэнтаў меншай ад мінулагодняй — М. Х.), як таксама з завяршаючайся фінансавай перспектывай ЕС. Тым не менш, знаходзімся на парозе пачатку наступнай, надзвычай спрыяльнай перспектывы для нашага ваяводства, дзе для выкарыстання будзе рэкордны памер фінансавых сродкаў, — сказаў маршалак у час нядаўняй бюджэтнай прэс-канферэнцыі

Нягледзячы на зніжэнне прыбыткаў, выдаткі на культуру, у тым ліку нацыянальных меншасцей Падляшша, застануцца нязменнымі. У рамках сёлетніх інвестыцый грошы могуць быць прызначаны, у прыватнасці, на «Высокапрапускную сетку Усходняй Польшчы» (153,5 млн. зл.), перабудову ваяводскай дарогі ¹ 686 Міхалова — Юшкаў Груд (58,9 млн. зл.) ці рэалізацыю праекта «Веласіпедныя маршруты ў Падляшскім ваяводстве» (23 млн. зл.). Адным з асноўных інвестыцыйных выдаткаў павінна быць пабудова аўтастаянкі вакол Падляшскай оперы і філармоніі (4 млн. зл.).

У праекце бюджэту Падляшскага ваяводства на 2015 г. плануецца прыбытак у памеры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF