Ніва № 02 (3061), 11 студзеня 2015 г.

Задам на казе

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ну вось і правялі мы цяжкі 2014 год і сустрэлі новы 2015, які пакуль невядома што прынясе чалавецтву і кожнаму з нас. Гэта ў дзяцінстве кожны Новы год успрымаўся заўсёды як суцэльнае шчасце і нязменны цуд. З гадамі мы становімся дарослымі, потым старэем і непазбежна губляем свежасць уражанняў і радасць тых далёкіх дзіцячых адчуванняў. І ўсё болей прыходзім у сваіх разважаннях да старой як свет мудрасці: „Спадзяемся на лепшае, рыхтуемся да горшага”. Дык што прынясе беларусам гэты, паводле ўсходняга календара, Год Казы?

Чарговы пераход з году ў год для насельнікаў Беларусі быў асаблівым. Упершыню за апошнія дваццаць гадоў яны сустракалі Новы год у адзін час з Масквой, але таксама ўпершыню не пабачылі на агульнадаступных каналах кіраўніка суседняй дзяржавы і не паслухалі бою крамлёўскіх курантаў. Гэта да філасофскага пытання, што ў кожнай з’яве можна знайсці і нешта пазітыўнае. Значная частка беларусаў увогуле павыключала тэлеканалы, дзе транслявалася віншаванне самі ведаеце каго, каб не слухаць яго зусім. Гэта ўжо стала таксама традыцыяй, прынамсі апошніх дзесяці гадоў. Многія насуперак вызначанаму на сёння часу, сустракалі Новы год на гадзіну пазней, так як і мусіла быць, фактычна па віленска-кіеўскім часе. Магу засведчыць, што ў гэтую „сапраўдную” гадзіну ў Гродне шмат хто ў навагоднюю ноч салютаваў феерверкамі. Адсоткаў жа асабістых сімпатый у Беларусі даўно ніхто не ведае, гэта вялікая таямніца нашага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF