Ніва № 02 (3061), 11 студзеня 2015 г.

Храм Раства Хрыстовага ў Віфліеме

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

Паводле Евангелля прынята, што Ісус Хрыстос нарадзіўся ў Віфліеме. Дакладнае месца народзін Хрыста было ўзгоднена тры стагоддзі пазней. Указвае яго базіліка Раства Хрыстовага. Першы храм у гэтым месцы пабудаваў імператар Канстанцін Вялікі ў 325 годзе. У падзямеллях храма знаходзіцца Пячора Нараджэння, у якой — паводле хрысціянскай традыцыі — прыйшоў на свет Ісус. Побач Пячоры знаходзіцца Капліца Ясляў. Менавіта тут Божая Маці паклала Нованароджанага. Усе гэтыя і іншыя царкоўныя памяшканні не аднойчы перабудоўваліся, але і так з’яўляюцца вельмі цеснымі.

Да базілікі Раства Хрыстовага прылягае некалькі іншых храмаў розных хрысціянскіх канфесій. З іх найбольш вядомая рымска-каталіцкая царква святой Кацярыны, адкуль калядныя набажэнствы транслююцца на ўвесь свет. Аднак самая базіліка падзелена паміж рознымі канфесіямі (армянскай, праваслаўнай грэцкай ці лацінскай) — не заўсёды з сабою згоднымі.

А ўлічваючы натоўпы вернікаў, трэба сваё адстаяць, каб прылажыцца да гэтых месцаў. Вядома, кожная пілігрымка ў Святую Зямлю, ці экскурсія абавязкова вядзе праз Горад Божага Нараджэння. Сам Віфліем налічвае зараз каля ста тысяч жыхароў, з якіх толькі пятая частка — хрысціяне, хаця ў мінулым стагоддзі было іх больш за 40 працэнтаў. З аднаго боку па розных прычынах хрысціяне выязджаюць адсюль, але сем’і маюць менш людныя, чым мусульмане. Многія помняць як у пачатку апошняга стагоддзя палесцінскія тэрарысты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF