Ніва № 01 (3060), 4 студзеня 2015 г.

Украіна ў цяні вайны (15)

Ганна КАНДРАЦЮК

Нечаканая сустрэча з Галінай Раманаўнай, бежанкай з Данецка, прамовіла як дапаўненне пабачанага і пачутага ў дарозе. Пра такіх выгнаннікаў нашыя прыгодныя субяседнікі адзываліся з насцярожанасцю і без спачування. Гаварылі пра іх як пра апошніх ленагузаў і хітруноў, якім захацелася пакарыстацца дабрабытам, нажытым заходнікамі ў поце і крыві. Дзяліцца з імі сваім дабром і цяплом, ці хоць бы спачуваннем, не было ахвоты. Рэй у гэтай „справядлівай” аплявусе, як не дзіўна, вялі працавітыя і дбайныя грамадзянкі і матулі, а іх варожасць, што ні чуць не здзіўляла, была накіравана найперш супраць жаночага полу:

— Тыя бежанкі адно пра свой выгляд дбаюць, — хвалявалася Аксана са Львова, — да ніякай работы іх рукі не прыстаюць. Або свае ногці чысцяць, пілуюць і фарбуюць...

Сама Аксана мела пафарбаваныя ў верасовы колер губкі і начасаныя кудры, таму яе меркаванні пра бежанцаў прагучалі як бабская зайздрасць і канкурэнцыя. Яна сама ніколі не размаўляла з бежанцамі. Ды навошта? Вядома як гэта скончыцца! Будуць слёзы і нараканні, пасля пойдуць жахлівыя расказы пра вайну, у рэшце рэшт яны стануць дамагацца яды і грошай. Ды адкуль на ўсё гэта ўзяць? Чалавек сам ледзь канцы з канцамі зводзіць. Не, лепш хай дзяржава клапоціцца пра іх лёс...

Аксана не надта верыла ў свае словы, быццам паўтарала пачутыя ад кагосьці на ляту чуткі, каб такім, адвечным і спрактыкаваным спосабам, улагодзіць сваё пачуццё страху і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF