Ніва № 01 (3060), 4 студзеня 2015 г.

Прарочыя сны

АСТРАЛОЖКА

У кожнага з нас бываюць сны. Спакойныя, нервовыя, прыгожыя і каляровыя. Часам лятаем як птушка, або зноў мчымся на аўтамашыне, хоць ніколі не мелі вадзіцельскіх правоў, ніколі не сядзелі за рулём. Раз хочам як найхутчэй прачнуцца, бо сон страшны, іншым разам хочацца прадоўжыць сненне — адчуваем сябе шчаслівымі, спакойнымі. Кажуць „sen mara, Bóg wiara”. Таму і не кожны верыць, што сон можа прадказаць нам нашу будучыню — якая будзе неўзабаве, ці пазнейшую, штосьці добрае ці трагічнае. Я прылічваю сябе да тых, якія вераць, што бываюць, хоць рэдка, сны, які „збываюцца”. Не аднаму з нас прыйшло гэтага дасведчыць. А вось паслухайце...

Олька: „Сніцца мне, што я ляжу на ложку, а каля мяне якісьці хлопчык — дзіця. Тут з’яўляецца мая пакойная свякруха і просіць: „Падай мне праз галаву гэтага хлопчыка”. Я падала. Устала раненька і кажу мужу, які збіраўся ісці ў суд як сведка: „Цябе, даражэнькі, пасадзяць у турму, глядзі, не наблытай!”. Наблытаў, пасадзілі на год, прасядзеў паўгода. За нішто. Хлопчык — сімвал клопату, а нежывая свякроў — бяды, цярпенняў”.

Вера: „Еду старым самаходам, на дамоўленае месца. На дварэ цемнавата, дарога выбаістая, самаход калыша. Раптам псуецца штосьці і машына стае. Я стараюся паладзіць. Націскаю штосьці і самаход едзе, ды недалёка, зноў спыняецца, а да мяне выходзяць мае сардэчныя каляжанкі, абедзве ўжо ўдовы. Я далучаюся да іх і мы ўсе тры пайшлі разам”.

Сон адгадала Ніна: „Ты ратуеш мужа (ён (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF