Ніва № 01 (3060), 4 студзеня 2015 г.

У вярхоўях Ліўца

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У палове снежня змяніўся расклад паяздоў на нашых чыгунках. Зноў з Беластока адпраўляецца ранішні цягнік у Чаромху, дзе можна перасесці на поезд у напрамку Седльцаў. Вось менавіта туды і падаўся я, бо невядома ці чарговая змена раскладу цягнікоў і зусім не скасуе такой магчымасці.

Невялічкі рэйкавы аўтобус з Беластока ў Чаромху напоўніўся амаль камплектам пасажыраў. У іх ліку было крыху вучняў, якія адпраўляліся да пазабеластоцкіх сем’яў правесці там святочна-навагодні перапынак. У Чаромсе перасадка з „падляшскага” поезда на значна большы „мазавецкі”. У суседнім купэ пара мо пяцідзесяцігодкаў наракала на ліквідацыю чыгуначных курсаў, не надта аглядаючыся на малалікасць пасажыраў у салоне. Ды і хто ж мае цяпер ездзіць, калі палі, якія калісь абрабляла навакольнае насельніцтва, зараз пазарасталі лесам. На прыпынку Новы Нурэц частку перонаў зрылі дзікі, а дзе-нідзе нават пачынаюць узрыхляць насып.

Дэмаграфічны працэс адлюстроўвае ў нас выгляд чыгуначных прыпынкаў. У Райску, Падбеллі, Рыгораўцах, Сухавольцах і Баравіках пачакальняў ужо зусім няма. У Леўках, Кляшчэлях, Новым Нурцы і „старым” Нурцы пачакальні наглуха забіты. А як за Бугам? У Сарнаках, Плятэраве, Нямойках і Мордах — здаецца — вельмі падобна. На прыпынку ў Паткаве пастаўлена паветка, а ў Цярпігажы, Мордах-Месце і Кшымошах „пачакальні” ў поўным сімбіёзе з найбольш актуальным надвор’ем.

Злажу з поезда на апошнім прыпынку, у Кшымошах, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF