Ніва № 01 (3060), 4 студзеня 2015 г.

Межы «Бязмежжа»

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

Якія ўмовы патрэбныя для існавання літаратуры? Пытанне простае, адказ ужо не. Вось беларуская, перш за ўсё мастацкая, літаратура, мабыць, неўзабаве будзе існаваць напалову. Маўляў, будуць яе стваральнікі, не будзе карыстальнікаў. Барыс Пятровіч Сачанка — старшыня незалежнага Саюза беларускіх пісьменнікаў на апошнім семінары «Бязмежжа» прыводзіў трывожныя даныя.

На працягу апошніх гадоў рэзка панізіўся лік чытачоў у Беларусі. Адсотак чытачоў беларускага слова паніжаецца намнога больш рэзка.

І гэта калі? Менавіта цяпер, калі друкуецца шмат вартасных выданняў, калі практычна няма цэнзуры. Калі побач афіцыйнай, дзяржаўнай, існуе і добра трымаецца беларуская незалежная літаратура.

На працягу трох дзён, з 12 па 14 снежня 2014 г., на літаратурнай сустрэчы пабывала каля трыццаці творцаў беларускай літаратуры, музыкі, тэле- і радыёрэпартажу. Паколькі сучасная беларуская літаратура заўсёды на «Бязмежжы» была дамінантай, дык ад нейкага часу арганізатары далучаюць паступова музыку (бардаў), фільм, а з мінулага года і радыёрэпартажы. Гэта ў значнай ступені пашырыла ўвесь гарызонт беларускай культуры прысутнай на семінары.

А паколькі ад самога пачатку да канца «Бязмежжа» адзіным не стваральнікам, а хутчэй атрымальнікам, інакш чытачом літаратуры быў я, дык дазвольце, што засяроджуся толькі на некаторых пытаннях і постацях.

Найперш возьмем літаратуру і творчасць нашых падляшскіх паэтаў Андрэя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF