Ніва № 01 (3060), 4 студзеня 2015 г.

„Куды ні трапяць беларусы” або Сучасныя авантуры з жыцця беларуса з Падляшша

Ала ПЕТРУШКЕВІЧ

Герой мастацка-дакументальнай, аўтабіяграфічнай аповесці „Мая Камчатка” белавежскага аўтара Віктара Стахвюка, як і наогул кніга „Пакуль змеркне дзень”, куды яна ўвайшла, натура актыўная, дзейсная, авантурная. У лепшым значэнні гэтага слова. Бо апантаны прагай пазнання новага, далёкага. Асабліва вабіць яго водная, марская стыхія. А яшчэ — сваё, роднае, беларускае. Усё гэта паядноўваецца ў аповесці, раскрывае цікавы характар нашага сучасніка.

На самым пачатку твора аўтар знаёміць з „выходнымі дадзенымі” пачатковага сюжэтнага дзеяння: Мінск, 1993. Своеасаблівая прадмова з традыцыйным зачынам: „Усё пачалося раней” вяртае ў тое „раней” — лета, 1990, Белавежская пушча. Сказ, які выяўляе рух, прадказвае насычаны дзеяннем сюжэт. У гэты памятны час спробы беларускага Адраджэння герой выступае актыўным удзельнікам нацыянальнага руху. Адным з тых, хто не быў на вяршыні падзеяў, але выконваў вельмі адказную ролю, ускладваў на сябе абавязкі арганізацыйнага плану. І выконваў іх. Размова ідзе пра першую сустрэчу дзеячаў Беларускага народнага фронту з прадстаўнікамі беларускай дыяспары розных краін: „Большасць арганізацыйных абавязкаў была даручана мне, як каардынатару Краёвай управы Бларускага Дэмакратычнага Аб’яднання, таму ў мяне не было шмат магчымасцей спакойна прысутнічаць на пасяджэннях”. Стан спакою, наогул, не характэрны яму. Навошта аўтару, каб распавесці пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF