Ніва № 01 (3060), 4 студзеня 2015 г.

Так мае быць

Аляксей МАРОЗ

У ХХІ Аглядзе непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі, які арганізуе Гайнаўскі дом культуры, прыняло ўдзел 35 творцаў. Конкурсная камісія з прад’яўленых 134 прац адабрала на выставу 83 мастацкія работы. Падвядзенне вынікаў агляду і адкрыццё конкурснай экспазіцыі адбылося 7 снежня ў галерэі Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы ў прысутнасці шматлікіх непрафесійных мастакоў, іх сямейнікаў і гайнавян, сярод якіх былі мясцовыя самаўрадаўцы, людзі культуры і адукацыі. Мерапрыемства адкрылі сакратар гайнаўскага магістрата Яраслаў Грыгарук, дырэктар ГДК Расціслаў Кунцэвіч і старшыня конкурснай камісіі Збігнеў Будзынскі. Яны таксама ўручылі лаўрэатам узнагароды і вылучэнні.

— Мы, члены камісіі, зайздросцім вам усяго таго, што вы хочаце паказаць у сваіх працах, прэзентаваных на выставе. Ацэньваючы вашыя работы, мы мала што не пабіліся, а прызначаючы ўзнагароды хацелі заахвоціць вас ісці ўперад і шукаць новае ў мастацтве, — сказаў Збігнеў Будзынскі, гайнаўскі мастак і старшыня конкурснай камісіі. — «Так мае быць», — сказала мне нядаўна мая ўнучка, калі я хацеў, каб яна выправіла нешта на сваёй мастацкай працы. Такое дзіцячае выказванне ўзрушыла мяне. Падобнае я пачуў ад аднаго з удзельнікаў нашага агляду і зараз ведаю, што вы адкрываеце тое, чаго іншыя не могуць знайсці.

У пачатку і канцы сустрэчы Збігнеў Будзынскі паказаў свой музычны талент і разам з Яраславам Кавальскім выступіў перад сабранымі з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF