Ніва № 01 (3060), 4 студзеня 2015 г.

Як птушкі з выраю

Іаанна ЧАБАН

Бацькі Надзея і Яўген хацелі паслаць яго ў мастацкую школу ў недалёкай Супраслі. Хаця Ян надта любіў рысаваць і рабіў гэта паспяхова, думкамі і марамі заўсёды быў з прыродай. Яму мроіўся лясны тэхнікум у Белавежы. У канцы, угавораны сямейнікамі, паступіў у педагагічны ліцэй у Лапах. Там, у час 15-хвіліннага перапынку між урокамі рысаваў дамашнюю работу астатнім аднакласнікам. Прафесару, які вёў урокі рысунка, надта гэта не падабалася і, каб пакараць непаслухмянага вучня, усім ставіў пяцёркі, а яму адзінаму — чацвёркі.

Ян Чабан нарадзіўся ў 1947 г. у пушчанскай вёсцы Баратыншчына Шудзялаўскай гміны. Атрымаўшы адукацыю ў Вышэйшай педагагічнай школе ў Гданьску, а потым у Жэшаве, працаваў настаўнікам. Прызнанне майстра-разьбяра здабыў на пенсіі. Прыляцела яно як птушкі з выраю.

Натхненне жыцця

Калісь на сенажаці пад Супраслю бацька вярхом касы ненаўмысна стукнуў у водную курку. Яна была рабая, незвычайнай прыгожасці. Курку прывёз дахаты. Хаця тады пяцігадовы Ясь быў адным з наймалодшых у дзіцячай грамадцы з чатырох малеч, бацька звярнуўся менавіта да яго. «Што з гэтым зрабіць?» — запытаў, паказаўшы птушку. Ясь здзівіўся чаму менавіта ён мае вырашаць пра лёс нешчаслівай куркі. Не ведаўшы што адказаць, толькі паціснуў плячыма. Прыгожая курка папала ў расол.

З прыродай хлопчык жыў штодзень. А то кароў прыходзілася пасвіць, а то ў лес па грыбы ці ягады схадзіць. І заўсёды падглядаў птушак, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF