Ніва № 01 (3060), 4 студзеня 2015 г.

Пажаданні старога метэарапата

Міраслаў ГРЫКА

На працягу некалькіх гадоў павялічваецца ўва мне метэарапатычная (або: метэапатычная) успрымальнасць. Гэта прыводзіць да крайняй раздражненасці пры раптоўных зменах у надвор’і і атмасферных варыяцыях, якіх не шкадуе людзям прагрэсуючае пацяпленне. Асабліва дапякла яна мне ў апошнюю дэкаду снежня. Таго «грэгарыянскага» снежня, калі марасіў дождж, дзьмулі ненавісныя вятрыскі і барычная амплітуда то пікавала ўніз, а то як шалёная блыха падскаквала нашмат вышэй дапушчальнага ўзроўню рэакцыі цела на атмасферныя непаладкі. Так што гэта было для мяне як канец свету. Раздражнялі мяне ўсе і ўсё — нават мой сабачка, якога я абвінавачваў у тым, што віляе хвастом занадта гучна. Не ведаю чаму я жорстка на яго за гэта прабурчаў. На жаль, ён не быў адзінай ахвярай майго метэапатычнага амоку. Дасталася таксама ў нічым невінаватым шматлікім людзям, ужо пра сябе не буду згадваць.

Мой сардэчны сябра, які доўгія гады жыве ў Нарвегіі, якому я скардзіўся на метэапатычную нямогласць, даслаў мне па электроннай пошце суцяшэнне: «Я магу толькі паспачуваць тваёй метэапатычнай пакуце. Гэта жудаснае пачуццё, калі Натура тузае чалавекам, як дзіравым бульбяным мяхом. Праўда, могуць прытрапіцца горшыя рэчы — падарожжа ў Сібір зімой у цялячым вагоне без ацяплення, пражыванне ў гасцінічным нумары з Яраславам Качынскім, гангрэна косці і мазгавы сверб, але не пярэчу, што звышадчувальнасць надвор’я можа таксама хваравіта дражніць. Менавіта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF