Ніва № 01 (3060), 4 студзеня 2015 г.

Пад бой курантаў

Віктар САЗОНАЎ

Сустрэчу расійскага кіраўніка з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі беларускія тэлегледачы чакалі хіба што з большым інтарэсам, чым тэлеаўдыторыя ў самой Расіі. Мабыць, упершыню з часу аднаўлення незалежнасці думкі чужога кіраўніка сталі для жыхароў сінявокай цікавейшымі, чым уласнага. Хоць, у адрозненні ад усходняй суседкі, па беларускіх тэлеканалах можна было паглядзець шмат разнастайнага, а не толькі дасканала прадуманую і добра падрыхтаваную прамову Уладзіміра Пуціна. Гэта была па сутнасці першая масавая страта тэлеаўдыторыі беларускім кіраўніцтвам.

Можна ж было атрымаць тлумачэнні на злабадзённыя пытанні ад свайго ўласнага кіраўніка сваёй жа ўласнай краіны. Ён у гэты дзень мог скласці тэлеканкурэнцыю свайму расійскаму калегу. Але гэтым разам беларусы напэўна вызначыліся ў тым, што больш ад уласнага кіраўніцтва наўрад ці што залежыць, асабліва ў эканамічнай сферы. І вырашылі атрымаць інфармацыю непасрэдна з першакрыніцы.

Зразумела, што беларусы яшчэ з часоў Савецкага Саюза навучыліся чытаць паміж радкоў і слухаць паміж слоў, атрымліваць інфармацыю ў паўзах дакладчыка і нават у падрыхтаваных пытаннях падстаўных журналістаў. Таму не трэба думаць, што яны паверылі ўсяму таму, пра што непасрэдна даводзіў начальнік самай вялікай па тэрыторыі краіны. Яны зрабілі свае высновы з пачутага і вынікам гэтага віртуальнага спаткання праз блакітныя экраны стаў рэальны штурм абменнікаў і крамаў у самой (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF